Общество

Жыхары Мінска не далі затрымаць хлопца, які прыкаваў сябе да МАЗа ў Курапатах

Адзін з удзельнікаў «варты» на будоўлі ля мэмарыяльнага комплексу «Курапаты» Сяргей Пальчэўскі паклаўся пад колы грузавіка будаўнікоў і прыкаваў сябе кайданкамі да бампэра. Пасля мупрацоўнікі Міністэрства па надзвычайных сітуацыях адчапілі мужчыну ад грузавіка, а міліцыя спрабавала затрымаць яго.

Але жыхары Мінска, што сабраліся побач, не далі гэтага зрабіць. Вось відэа «Нашай Нівы»:

Пальчэўскі пайшоў на радыкальны крок

«Буду ляжаць, пакуль ня здохну», — кажа Пальчэўскі“, паведамляе Радыё Свабода. Ён кажа, разумее, што пайшоў на радыкальны крок, але ня бачыць іншых шляхоў спыніць будаўніцтва.

Пальчэўскі паклаўся ляжыць у дажджавіку на мокрай і халоднай зямлі, але пагадзіўся, каб пад яго падклалі гумовы дыванок. Ён адмаўляецца ад іншай дапамогі прысутных, нават цёплай гарбаты.

У рабочых, якія стаяць побач, учынак Пальчэўскага выклікае ўсьмешку. Адзін зь іх абразьліва выказваецца пра актывіста і кажа, што «калі трэба, завядзе машыну».

Зьміцер Дашкевіч узьлез на дах трактара на будпляцоўцы

Ён прапанаваў Сяргею Пальчэўскаму дапамогу, а потым уступіў у спрэчку з рабочымі. Сварка перарасла ў штурханіну. Дашкевіч з крыкам «Вы тут нічога будаваць ня будзеце» пералез праз агароджу і паспрабаваў узьлезьці на трактар, каб яго спыніць.

Рабочыя сьцягнулі яго з трактара і паставілі дадатковую мэталічную сетку, але Зьміцер застаўся на пляцоўцы. Ён узьлез на дах трактара і сеў там. Дашкевіч прамаўляе з трактара. Ён заклікае будаўнікоў не выконваць злачынныя загады.

Прысутныя два супрацоўнікі ў цывільным вядуць апэратыўныя здымкі, але ня ўмешваюцца ў падзеі.

Актывіст Пальчэўскі ляжыць прыкаваны да МАЗа.

Зьміцер Дашкевіч перазаліць цераз плот на будаўнічую пляцоўку

Зьміцер Дашкевіч на даху трактара

* * *

«Варта» ў Курапатах трывае пяты дзень. Увечары 23 лютага жыхары і актывісты правялі масавы сход, дзе распачаўся збор подпісаў супраць будаўніцтва. Таварыства аховы помнікаў накіравала звароты ў КДБ і Галоўбудэкспэртызу наконт сумневаў у законнасьці будоўлі ў Курапатах.

У ноч на 23 лютага на лягер абаронцаў Курапатаў напала група зь 15 невядомых у масках і з драўлянымі бітамі. З крыкамі «Белая раса!» і «Слава Расеі!» тыя разбурылі лягер актывістаў і паранілі аднаго зь іх, Алеся Кіркевіча, — ударылі драўлянай бітай па скроні. Раней на саміх актывістаў склалі сумарна 6 адміністрацыйных пратаколаў. Актывісты зьвярнуліся ў міліцыю — і міліцыя заадно склала пратаколы на іх саміх.

Дырэктар забудоўніка сьцьвярджае, што магчымасьць пахаваньняў рэпрэсаваных на пляцоўцы — гэта падман, а актывісты «зь сякерамі ў колькасьці 30 чалавек накідваюцца на будаўнікоў, крышаць усё сякерамі пры міліцыі». Інвэстар заяўляе, што ня мае канфлікту з пратэстоўцамі: са свайго боку ён дзейнічаў законна, легальна купіў участак, прапанаваны на аўкцыёне дзяржавай.

Дзяржаўныя чыноўнікі тым часам даказваюць, што будаўніцтва законнае. «Экспэрты ў абарону Курапатаў» ужо некалькі гадоў вядуць безвыніковыя суды і зьбіраюцца зьвяртацца ў міжнародныя структуры, а ў храналёгіі падзеяў беларусы знаходзяць неадпаведнасьці.

Гэта ня першы раз, калі Курапаты бароняць ад будаўнікоў. Больш за пятнаццаць гадоў таму моладзевыя актывісты выступілі супраць пабудовы кальцавой дарогі праз урочышча Курапаты. Кругласутачнае дзяжурства ва ўрочышчы доўжылася больш за восем месяцаў — ад 24 верасьня 2001 году да 2 чэрвеня 2002 году. Кругласутачная вахта памяці доўжылася 250 дзён.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)