Общество

Жыхар Магілёва знайшоў незвычайны спосаб зарабіць – запісвае ўспаміны бабуляў

Былы IT-мэнэджэр Яўген Бойка з Магілёва знайшоў незвычайны спосаб зарабіць. Хлопец мяркуе, што ўнукі і дзеці могуць плаціць за інтэрвію са сваімі старэйшымі роднымі, паведамляе «Радыё Свабода».

 «Відэаінтэрвію — найлепшае адлюстраваньне душы чалавека і цудоўны спосаб захаваць памяць. Зьвяртайцеся!» — гаворыцца ў прамацыйным тэксьце Яўгена Бойкі ў сацсетках.

Па словах Яўгена, запісваць старых нескладана. Яны больш ахвочыя да размоваў, чым маладыя. Людзі разумеюць, што неўзабаве мусяць адысьці, і стараюцца падзяліцца тым, што ведаюць і памятаюць.

Інтэрвію на тэмы этнаграфіі ды гісторыі Бойка разам зь сябрамі запісаў больш за сотню. На камэрцыйнай аснове — пакуль толькі тры. Робіць ён гэта на замову маладзейшага пакаленьня. Цана залежыць ад фармату і працягласьці, запіс можа каштаваць да 250 эўра.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)