Жыхар Глыбокага знайшоў гіганцкую порхаўку (фотафакт)
Глыбачанін Віктар Гігола, ідучы па грыбы ў лес непадалёк ад горада, знайшоў грыб, які важыць пяць кілаграмаў.
— Не ведаю, што з ім рабіць, але не мог не прынесці яго дадому, — гаворыць Віктар Вікенцьевіч. – Родныя і сябры былі вельмі здзіўлены маёй знаходцы і мы нічога не прыдумалі іншага, як сфатаграфавацца з грыбам на памяць, бо не кожны дзень грыбы такіх памераў можна знайсці.
Грыбы порхаўкі часта сустракаюцца на ўзмежках палёў і ўскрайках лясоў, дзе дастаткова вільгаці і сонечнага святла. Пры асабліва спрыяльных умовах яны вырастаюць да значных памераў і важаць не грамы, а кілаграмы. Гэтыя веліканы здалёк прывабліваюць сваёй белізной людзей, большасць з якіх не можа прайсці міма, каб не паглядзець на гэты цуд прыроды.
Оцените статью
1 2 3 4 5Читайте еще
Избранное