Общество

Таццяна Гусева

«Жыць на працы забаронена КЗОТам». Як беларускіх медыкаў пераманьваюць у Расію

Урач-рэаніматолаг адной са сталічных бальніц Зміцер Салошкін — пра тое, ці магчыма беларускім медыкам зарабляць тысячу еўра ў месяц. 

Днямі топ-чыноўніца Міністэрства аховы здароўя Вольга Маршалка патлумачыла, чаму беларускім лекарам няма сэнсу з'язджаць за мяжу. Паводле чыноўніцы, малады спецыяліст у краінах Еўропы зарабляе каля 2000 еўра. Калі палічыць выдаткі, звязаныя за рознымі аплатамі, у выніку атрымаецца менш за тысячу, лічыць супрацоўніца міністэрства.

— И врач может здесь (в Беларуси — прим. «С») точно также заработать эту тысячу без выезда за пределы страны. Врач просто будет работать не на ставку, а на полторы ставки — и получать эту тысячу, — адзначыла чыноўніца.

Ці праўда, што лекар у Беларусі можа заробіць тысячу еўра?

— Я такіх не ведаю, — кажа ўрач-рэаніматолаг Зміцер Салошкін. — Магчыма, трансплантолагі, якія робяць аперацыі для замежнікаў і атрымліваюць частку аплаты. 1000-1500 рублёў лічыцца добрым заробкам для ўрача. Вядома, гэтыя грошы не заробіш на стаўку.

Суразмоўца «Салідарнасці» падкрэслівае, што маладыя спецыялісты на такі заробак дакладна разлічваць не могуць — рублёў 600 хіба.

Заробкі медыкаў залежаць ад спецыяльнасці і ўмоваў працы, тлумачыць Салошкін.

— Мой аклад (рэаніматолага з 23-гадовым стажам) 823 рублі. Гэта з высокімі тэхналогіямі (ёсць адмысловы указ прэзідэнта). Без яго быў бы 450-500. Зараз усіх палохаюць, што з новага года заробкі паменшацца з-за пераходу на новую тарыфную сетку.

Атрымліваецца, каб заробіць 1000 еўра лекары мусяць працаваць у тры змены?

— Жыць на працы забаронена КЗОТам, — усміхаецца Зміцер Салошкін. — Чыстымі гадзінамі заробіць 1000 еўра немагчыма, нават калі 30 дзён запар працаваць.

Суразмоўца не выключае, што, можа, ёсць пару адсоткаў дактароў, у якіх 2500 рублёў застаецца чыстымі. Але гэта хутчэй кіраўніцтва, лічыць Салошкін.

Галоўная прычына, па якой лекары з'язджаюць з Беларусі, — гэта грошы.

— У Расія з'язджаюць больш, чым у Еўропу, бо там зарабіць $ 1000-1500  не праблема.

Заробак у 12 разоў большы. Як беларуска зьехала працаваць лекаркай у Нямеччыну

Зміцер Салошкін распавядае гісторыю, як завабліваюць беларускіх медыкаў расійскія клінікі.

— Быў выпадак, калі на медыцынскі турзлёт прыехаў наш доктар, які з'ехаў працаваць у Піцер. Разам з ім прыехала начальніца аддзела кадраў. У лес! З купай кантрактаў, якія можна было наўпрост каля вогнішча заключыць і з'ехаць да іх працаваць.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 5(33)