Журы назвала лонг-ліст прэміі Гедройца

Журы прэміі імя Ежы Гедройца прачытала 32 пададзеныя на прэмію кнігі і пасля абмеркавання зацвердзіла Доўгі спіс.

Як паведамляе Беларускі ПЭН-цэнтр, у яго ўвайшлі:

Уладзімір Арлоў. Танцы над горадам. Логвінаў, Мінск.

Альгерд Бахарэвіч. Сабакі Эўропы. Логвінаў, Мінск.

Валер Гапееў. Мая мілая ведзьма. Мастацкая літаратура, Мінск.

Адам Глобус. Сям'я. Мастацкая літаратура, Мінск.

Міхась Зізюк. Планктон. Галіяфы, Мінск.

Зараслава Камінская. Русалкі клічуць. Кнігазбор, Мінск.

Ганна Кандрацюк. Па Прыпяці па Нобель. Кнігазбор, Мінск.

Вінцэсь Мудроў. Забойца анёла. Кнігазбор, Мінск.

Ганна Севярынец. Дзень Святога Патрыка. Рэгістр, Мінск.

Павел Севярынец. Беларусалім. ФОП Серадняк Т.К., Днепр. Украіна.

Анка Упала. На заснежаны востраў. Выдавецтва Янушкевіч, Мінск.

Ксенія Шталенкова. Губернскі дэтэктыў. Справа аб крывавых дукатах. Кнігазбор, Мінск.

Сёлета ўпершыню каманда прэміі абвяшчае конкурс «Угадай шорт Гедройца». Хто, на вашую думку, увойдзе ў Кароткі спіс? Конкурс праводзіцца на старонцы прэміі ў Фэйсбуку. Сярод тых, хто назаве шэсць удзельнікаў, якія супадуць з выбарам журы, на абвяшчэнні кароткага спісу будзе разыграны адзін камплект кніг шортлістараў.

Літаратурная прэмія імя Ежы Гедройца заснаваная 28 снежня 2011 года і ўручаецца з 2012 г. за найлепшую кнігу прозы, выдадзеную (у папяровым або электронным варыянтах) на беларускай мове ў жанрах мастацкай і дакументальнай прозы.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)