Журналісты Зміцер Лукашук і Таццяна Каравянкова пакінулі Беларусь
Журналісты Еўрарадыё і БелаПАН паведамілі пра гэта ў Facebook.
Зміцер Лукашук: «Мы ўбачымся. Мы вернемся. Гэта краіна – наша»
– Я да апошняга цягнуў і не казаў дачцэ Міраславе, што еду ў Варшаву...
Чацьверг мы правялі разам з маімі дзяўчатамі. Гулялі па горадзе і парку, каталіся на каруселях, елі цукровую вату і хінкалі, размаўлялі, жартавалі і смяяліся. Мы былі як аркестр на Цітаніку ў апошнія хвіліны яго плавання.
Але Міраслава як сэрцам адчувала. Яны цэлы дзень не адыходзілася ад мяне, трымала за руку, клала галаву на плачо ў вагоне метро. Толькі час ад'езду няўмольна набліжаўся і сказаць давялося.
– Я ведала... – сказала Міраслава ціхім голасам і моцна-моцна заплюшчыла вочы. Але яны не здолелі стрымаць слязінкі.
Потым мы ізноў абдымаліся ўсе ўтрох і абяцалі адзін адному хутка пабачыцца. Бо я ж толькі ў камандзіўку. Хай сабе і даўжэшую, чым звычайна.
Мы ўбачымся. Мы вернемся. Гэта краіна – наша.
Але слёзы дзіцяці я ім ніколі не прабачу.
Таццяна Каравянкова: «Цяпер мяне раздзірае ад зусім процілеглых пачуццяў»
– З учорашняга дня я не ў Беларусі. Гэта цяжкае рашэнне, якое я спадзявалася ніколі не прыйдзецца прымаць і якое ўсяляк адкідала, мы з рэдакцыяй у выніку прынялі літаральна за некалькі хвілін. На зборы спатрэбілася яшчэ дзве гадзіны.
Цяпер мяне раздзірае ад зусім процілеглых пачуццяў і бясконцых пытанняў у галаве: ці стаў ад'езд праявай слабасці або разважлівасці?
Можа, папярэджанне мы пераацанілі, а насамрэч усё б абышлося і магла працягваць працаваць дома?
Адчуванне бяспекі, калі, прачынаючыся раніцай, разумееш, што можна не ўздрыгваць ад любога гуку за дзвярыма, перакрываецца страхам за пакінутых калег і родных.
Упэўненасць, што ўсё гэтае пекла ў Беларусі не будзе доўжыцца доўга, змяняецца напамінам пра тое, што многія да мяне з'язджалі толькі на пару месяцаў, а ў выніку гадамі не могуць вярнуцца дадому. І так па коле бясконца.
Выраз «беларус беларусу беларус» за апошні год набыў зусім новае значэнне. Дзякуй усім, хто дапамог і працягвае дапамагаць у гэтай сітуацыі, хто падтрымлівае і не дае зваліцца ў адчай і шкадаванне. Працягваем працаваць.
Черный четверг сменила черная пятница. Обыски у медиаменеджеров и журналистов по всей стране
Оцените статью
1 2 3 4 5Читайте еще
Избранное