Общество

Журналістку Глафіру Жук адлічылі з факультэту журналістыкі БДУ

Афіцыйная прычына адлічэння — дзяўчына не здала сесію. У гэты час яна адбывала адміністрацыйны арышт.

Праг эта паведамляе тэлеграм-канал zhurffuck.

Глафіра асвятляла для «Народнай волі» працэс па «справе студэнтаў» у Доме правасуддзя і была затрыманая праз некалькі дзён.

Яе абвінавацілі ў несанкцыянаваным пікеце і асудзілі на 30 сутак.

Журналістка Глафіра Жук: «Затрымалі ў салоне прыгажосці. Сказалі, што дома «нецікава»

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 1.3(16)