Общество

Журналістка Кацярына Андрэева з калоніі: «Упершыню за паўгода ўбачыла неба і сонца»

Журналістка тэлеканалу «Белсат» Кацярына Андрэева працягвае адбываць пакараньне, 2 гады зьняволеньня, у жаночай калёніі нумар 4 у Гомлі, паведамляе Радыё Свабода.

Яе этап, самае складанае ў жыцьці палітвязьня, доўжыўся пяць дзён. Пра гэта паведаміў муж Кацярыны журналіст Ігар Ільяш:

— Апошнія дзесяць дзён былі вельмі трывожныя, бо мы ня мелі зваротнай сувязі з Кацяй, ня ведалі, як і калі яе этапуюць у гомельскую калёнію. Але ўчора я атрымаў ад Каці першы ліст з Гомля: у яе ўсё ў парадку, на здароўе яна ня скардзіцца, настрой пазытыўны.

Высьветлілася, што Кацю этапавалі з Жодзіна ў Магілёў у ноч з 17 на 18-е, 18-21 траўня яна была ў магілёўскай турме. Раніцай 22 траўня прыбыла ў калёнію ў Гомлі.

Галоўнае ўражаньне ад першага дня ў калёніі — гэта неба, сонца, кветкі, якія яна пабачыла ўпершыню за паўгода».

«Упершыню за паўгода я проста ішла па асфальце, а над галавой быў гэты велізарны сіні купал з пухнатымі воблачкамі!» — напісала Кацярына ў лісьце з гомельскай калёніі.

Апошнія два месяцы Кацярына Андрэева і яе каляжанка Дар’я Чульцова правялі ў жодзінскай турме.

Последнее слово Катерины Андреевой: «Требую оправдательного приговора для себя, своих коллег и сотен политзаключенных»

Маці Дар’і Чульцовай 26 траўня напісала ў фэйсбуку, што атрымала яе ліст ад 17 траўня, дзе Даша кажа, што яе пакінулі яшчэ на тыдзень у Жодзіне.

Кацярыну Андрэеву і Дар’ю Чульцову затрымалі летась 15 лістапада за стрым з разгону акцыі ў памяць забітага актывіста Рамана Бандарэнкі. Журналісткам выставілі абвінавачаньне паводле ч. 1 арт. 342 (арганізацыя і падрыхтоўка дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак) Крымінальнага кодэксу.

18 лютага судзьдзя Фрунзэнскага раённага суду Менску Натальля Бугук пакарала іх 2 гадамі пазбаўленьня волі кожную ў калёніі агульнага рэжыму.

Праваабаронцы прызналі журналістак палітычнымі зьняволенымі.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 2.7(7)