Общество

Журналістка Ірына Слаўнікава і яе муж Аляксандр Лойка не выйшлі на волю пасля 15 сутак арышту

Нагадаем, Ірыну і Аляксандра затрымалі 30 кастрычніка ў мінскім аэрапорце, калі яны вярталіся з адпачынку.

Журналістка Ірына Слаўнікава і яе муж Аляксандр Лойка не выйшлі на свабоду пасля 15 сутак арышту, паведамляе «Новы час». 1 лістапада суддзя Першамайскага раёна Максім Трусевіч асудзіў  іх нібыта за захоўванне ў Facebook матэрыялаў, якія былі прызнаныя «экстрэмісцкімі».

Падчас працэсу Аляксандр распавёў, што іх з Ірынай затрымалі на пашпартным кантролі, закавалі ў кайданкі і нават не далі забраць багаж. Ён адзначыў, што Ірыну затрымлівалі больш жорстка, чым яго. 

Да суда ён быў на Акрэсціна ў двухмеснай камеры, дзе агулам знаходзіцца 10 чалавек.

Таксама 4 лістапада стала вядома, што жаночая камера, у якой утрымлівалася Ірына Слаўнікава, абвясціла групавую галадоўку праз нечалавечыя ўмовы ўтрымання зняволеных. 

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 1(9)