Журналістка Інэса Студзінская абвясціла галадоўку на Акрэсціна

Інэса — ветэран «Радыё Свабода», ёй 64 гады. Яе затрымалі 16 ліпеня.

Перад гэтым у кватэры прайшоў ператрус. Па якім артыкуле падазраюць журналістку, сілавікі не агучваюць.

Жанчыны ў няволі надзвычай рэдка абвяшчаюць галадоўку. Сярод палітзняволеных за апошні час вядомыя толькі два такія выпадкі — блогерка Вольга Такарчук і грамадзянка Швейцарыі Наталля Хершэ. Такім чынам жанчыны выказвалі пратэст супраць парушэнняў іх правоў у ізалятары.

Таксама на Акрэсціна знаходзяцца журналісты Алег Груздзіловіч і Алесь Дашчынскі, якія шмат год супрацоўнічалі з «Радыё Свабода».

В Беларуси плюс семь новых политзаключенных. Среди них журналисты «Белсата» и «Радио Свобода»

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 4.7(9)