Журналісты Буракоў i Лапцэвіч – па 20 сутак. Прагучала пра катаванні ў ізалятары

Вядомых мясцовых журналiстаў у Магілёве асудзілі за «несанкцыянаваную акцыю».

Аляксандра Буракова разам з калегам Ўладзімірам Лапцэвічам (партал «Магілёўскі рэгіён») затрымалi 12 траўня пад Магілёўскім абласным судом, дзе разглядаюць «справу Севярынца». Iх абвінавацілі ва ўдзеле ў несанкцыянаванай акцыі, якой не было.

Затрыманыя журналiсты абвясцілі галадоўку за кратамі.

Буракоў i Лапцэвiч. Фота: 6tv.by

Вынiк – Аляксандра Буракова i Уладзіміра Лапцэвіча асудзiлi на 20 дзён арышту, паведамляе baj.by.

Таксама Буракоў расказаў пра катаванні ў ізалятары. У ІЧУ МУС Магілёўскага аблвыканкаму яму не давалі нармальна спаць некалькі дзён запар: ноччу рэгулярна ладзяць праверкі з раздзяваннем у калідоры. I не аддалі перадачу, якую родныя прынеслі яшчэ ў чацвер.

Оцени статью:
1
2
3
4
5
Средний балл - 1.6 (оценок:19)