Общество

Журналіст Алесь Дашчынскі імаверна знаходзіцца на Акрэсьціна

Яго затрымалі напярэдадні, нагадвае Радыё Свабода.

Супрацоўнікі ДФР МУС РБ прыехалі за ім у вясковы дом у Пастаўскім раёне, пасьля прывезьлі ў яго кватэру Менск. Там адбыўся ператрус.

 Яго праводзілі чатыры супрацоўнікі, якія прадʼявілі пастанову ад 15 ліпеня. Але на якой падставе і кім яна санкцыянаваная, у дакумэнце не было пазначана, паведамілі родныя журналіста.

Ператрус цягнуўся амаль паўтары гадзіны, у Дашчынскага канфіскавалі ноўтбук, тэлефон, жорсткі дыск, флэшкі і банкаўскую картку.

Калі журналіста выводзілі з кватэры пасьля вобшуку (без кайданкоў), ён пасьпеў сказаць жонцы, што ўсё будзе нармальна. Ён меркавана знаходзіцца ў ізалятары на Акрэсьціна.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 1.2(6)