Общество
Мікола Чарняўскі

Жонкі і маці палітвязняў просяць у Раство пастыраў аб дапамозе

«Заступіцеся за нас!» – пішуць у звароце матулі, жонкі і нявесты палітвязняў.

Ліст падпісалі Наста Палажанка, Ала Саннікава, Марына Адамовіч, Таццяна Севярынец, Вольга Бандарэнка, Натальля Пінчук і Марына Лобава. Зварот накіраваны Мітрапаліту Мінскаму і Слуцкаму Філарэту, Апостальскаму Нунцыю ў Беларусі арцыбіскупу Клаўдыё Гуджэроцці, Мітрапаліту Тадэвушу Кандрусевічу, архімандрыту Сяргеюя Гаеку, біскупам Сяргею Хомічу, Майсею Астроўскаму, Вячаславу Ганчарэнка і Леаніду Біруку.

– Звяртаемся ў гэты светлы час Божага Нараджэння да Вас, Шаноўныя Пастары, з заклікам аб дапамозе: паспрыяйце, калі ласка, хуткаму вызваленню нашых любых блізкіх, - пішуць жанчыны. – Свята Божага Нараджэння - гэта Свята сямейнае, і нам, як усім звычайным людзям, хацелася б яго правесці дома з нашымі блізкімі.

Яны просяць заступіцца за іх.

– Сёння мы, жанчыны, просім дапамогі тых, хто мог бы абараніць нас і нашыя сем’і. Ведаем, што Вы сустракаецеся з кіраўніком дзяржавы, разумеем, што Вы пакліканы прапаведаваць Евангелле моцным гэтага свету… Калі ласка, станьце побач з намі, падзяліце наш боль і заступіцеся за нас! – падкрэсліваецца ў звароце.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)