Политика

Жонкі Бяляцкага і Статкевіча сустрэліся са старшынём Еўрапарламенту (фота, відэа)

Наталля Пінчук і Марына Адамовіч у Бруселі cустрэліся з прэзідэнтам Еўрапейскага парламента Марцінам Шульцам і камісарам ЕС па пытаннях пашырэння і палітыкі добрасуседства Штэфанам Фюле.

Мэтай візіта было праінфармаваць прадстаўнікоў ЕС пра ўмовы, у якіх утрымліваюцца палітычныя вязні ў Беларусі.

У сваім звароце да Еўрапейскай супольнасці дэлегаткі прасілі не паслабляць увагі да беларускага пытання і найперш падтрымаць барацьбу за вызваленне тых, кто быў пакараны за сваю палітычную і грамадзянскую пазіцыю, паведамляе прадстаўніцтва «Офіса за дэмакратычную Беларусь», па запрашэнні якога Наталля Пінчук і Марына Адамовіч і наведалі Брусель.

Марына Адамовіч, Марцін Шульц, Наталля Пінчук

Спадарыні Пінчук і Адамовіч cустрэліся з прэзідэнтам Еўрапейскага парламента Марцінам Шульцам і камісарам ЕС па пытаннях пашырэння і палітыкі добрасуседства Штэфанам Фюле, прадстаўнікамі Еўрапейскай cлужбы знешняй палітыкі, а таксама ўдзельнічалі ў сумесным пасяджэнні Камітэта Еўрапарламента па правах чалавека і Дэлегацыі па адносінах з Беларуссю.

Жонкі Алеся Бяляцкага і Міколы Статкевіча падзякавалі прадстаўнікам Еўрасаюза за салідарнасць і дапамогу ў барацьбе за вызваленне іх мужоў ды іншых палітычных вязняў, якія да гэтага часу застаюцца за кратамі.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)