Скандалы

Жонка Статкевіча: Мікалаю ў турме не даюць спаць

Марына Адамовіч паведаміла, што некалькі начэй запар ахоўнікі турэмнага калідору, дзе знаходзіцца камэра Мікалая Статкевіча, праз кожныя 10-15 хвілін грукалі ў дзьверы ягонай камэры.

- Гэта можна расцэньваць як спробу ня даць спаць ноччу, каб удзень падлавіць падчас сну і пакараць карцэрам, — мяркуе Марына Адамовіч, паведамляе Радыё Свабода.

Таксама Мікалаю Статкевічу ў вязьніцы не перадаюць мэдычную бандэроль, у якой жонка палітыка даслала яму лекі.

Раней стала вядома, што Мікалай Статкевіч у турме адмовіўся ад дапамогі турэмных лекараў, падазраючы іх у наўмысным пагаршэнні яго здароўя. Таксама Марына Адамовіч паведаміла, што некалькі начэй запар ахоўнікі турэмнага калідору, дзе знаходзіцца камера Мікалая Статкевіча, праз кожныя 10-15 хвілін грукалі ў дзверы яго камеры.

Былы кандыдат у прэзідэнты Мікалай Статкевіч асуджаны на 6 гадоў зняволення за арганізацыю масавых беспарадкаў 19 снежня 2010 года. Статкевіч не прызнаў сваёй віны.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)