Жонка Някляева хоча даведацца, чаму праслухоўваюць яе тэлефон

Вольга Някляева, жонка экс-кандыдата ў прэзідэнты, падае тры скаргі — у Мінскаму гарадскі суд, Генпракурору і ў КДБ. Яна патрабуе высветліць, на якой падставе праслуховаўецца яе тэлефон. Нагадаем, што частка гэтых тэлефонных перамоваў была агучаная па тэлевізіі ў прапагандысцкім фільме «Плошча. Жалезам па шкле».

Другое патрабаванне Някляевай тычыцца беспадстаўнага, на яе думку, затрымання мужа. Жанчына заяўляе, што Ўладзіміру Някляеву пры затрыманні не выставілі абвінавачанняў. Дарэчы, парушэнні правоў Някляева працягваецца і дагэтуль. Яго адвакат Тамара Сідарэнка з 29 снежня не можа сустрэцца са сваім падабаронным.

Як паведаміла Някляева ў жывым эфіры Еўрарадыё, у КДБ у яе адмовіліся прымаць скаргу, бо яна, маўляў, не была адрасаваная асабіста старшыні Камітэту Вадзіму Зайцаву.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)