Общество

Жодзіна Femen (фота)

Гэтыя вучаніцы не падкладаюць вату ў станік, каб уразіць аднакласнікаў, не атрымліваюць на ўроках непрыстойных цыдулак і не сохнуць па самым прыгожым хлопчыку школы. 34mag з’ездзіў у Жодзіна, каб наведаць адзіную ў Беларусі жаночую гімназію і даведацца, што на справе ўяўляе з сябе раздзельнае навучанне.

«Жаночая гімназія? Тут? Ды ладна!»

Просім маршрутчыка спыніцца на вуліцы Савецкай. «Вы ў турму? – удакладняе ён. – Звычайна ўсе ў турму едуць». Турма, як вядома, галоўная жодзінская адметнасць, круцейшая за БЕЛАЗ. «Тут Казулін сядзеў», – не без гонару дадае кіроўца. Але пачуўшы, куды нам трэба, з недаверам рагоча: «Жаночая гімназія? Тут? Ды ладна! Царкоўна-прыхадская ці што?»

Месца для гімназіі, у сценах якой распускаецца рахманая дзявочая краса і нараджаюцца пяшчотныя падлеткавыя мары, сапраўды падаецца не самым жыццярадасным. Побач з ёй, на ўскрайку Жодзіна, апроч сумна вядомай турмы размяшчаюцца таксама сацыяльны прытулак, вайсковая частка і дзіцячы дом.

У самім будынку гімназіі, куды яна пераехала нядаўна, раней быў інтэрнат, ад якога ў спадчыну засталіся безнадзейна сінія сцены і цьмяныя калідоры. Але тут адразу зрабілі рамонт, па-жаночаму ўдыхнуўшы хатняй утульнасці, сцены пафарбавалі цёплымі колерамі, а на прыступках зазвінеў заразлівы смех гімназістак.

Працяг тут.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)