«Жэстачайшае ўжэстачэнне»
Загаловак артыкула — гэта не фігура маўлення, а чарговы этап развіцця беларускай мадэлі.
Другая палова 2017 года прайшла ў Беларусі пад знакам разняволення дзелавой ініцыятывы. У поўнай адпаведнасці з даўно ўсталяванай адміністрацыйнай традыцыяй, добрыя намеры былі аформленыя ў выглядзе пакета дакументаў — двух дэкрэтаў і сямі ўказаў адзінага палітыка (АП).
На двары жнівень. Самы час падвесці першыя вынікі разняволення, але арганізатары кампаніі рабіць гэта не спяшаюцца. Зразумець іх нескладана. Не да таго ім цяпер. Яны занятыя распрацоўкай чарговых дэкрэтаў і ўказаў. Больш адказнай працы ў рамках беларускай мадэлі няма, дый не прадбачыцца. Вось і давялося мне ўзяць ініцыятыву ва ўласныя рукі.
Прасцей за ўсё падвесці вынікі з дапамогай пошукавіка «самай саліднай газеты» краіны. Вынікі пошуку адлюстраваны ў табліцы. Яны апынуліся чаканымі.
Калі за 2017 год у «Советской Белоруссии» было апублікавана 59 артыкулаў, якія змяшчаюць фразеалагізм «разняволенне дзелавой ініцыятывы», дык за першую палову 2018-га — толькі 7! Прычым, чатыры з сямі — у студзені. Апошні ж раз артыкул з такім папулярным летась фразеалагізмам быў апублікавана 26 красавіка.
Калі меркаваць па дынаміцы артыкулаў у «Советской Белоруссии», якія змяшчаюць слова «жэстачайшы», слова гэта варта прызнаць неалагізмам, які сігналізуе пра чарговую змену адміністрацыйнага вектара. На працягу шасці гадоў артыкулы з яго згадваннем выходзілі з-пад «залатых пёраў» беларускай журналістыкі ў сярэднім не часцей чым тры разы на год. Мода на жорсткасць (галоўным чынам гаворка ідзе пра «жэстачайшыя» патрабаванні, «жэстачайшую» адказнасць і «жэстачайшы» парадак) стартавала ў 2016 годзе і з таго часу разгортваецца па нарастаючай.
Цалкам артыкул чытайце тут
Оцените статью
1 2 3 4 5Читайте еще
Избранное