Жасмін Ле Бон

Нягледзячы на французскае прозвішча, Жасмін Ле Бон — ніякая не францужанка: яе бацька — іранец, а маці — ангічанка. Сапраўднае ж імя прыгажуні — Жасмін Парванэй. Прозвішча ж Ле Бон ёй дасталася ад мужа — удзельніка гурта Duran Duran Сімона Ле Бона.

На мадэльных падмостках Жасмін з’яівлася досыць позна — у 19 год, аднак гэта не паршкодзіла ёй хутка аказацца ў коле такіх суперзорак, як Наомі Кэмпбэл, Сіндзі Кроўфард, Крысці Церлінгтан і іншых. Прыгажуня пазіравала для самых вядомых модных часопісаў, і нават стала мадэллю бікіні, калі ўжо мела траіх дзяцей. Не так даўно Жасмін Ле Бон выпусціла ўласную лінію адзення.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)