Жанін Хабек

Упершыню пра немку Жанін Хабек загаварылі, калі яна стала дзяўчынай Playboy у лютым 2004-га. Часопіс на сваіх старонках размясціў тады далёка не ўсе фотаздымкі Жанін. Самыя правакацыйныя яе фота незразумелым чынам трапілі ў Інтэрнэт, дзе іх можна знайсці і дагэтуль.

Цяпер жа пра Жанін загаварылі як пра самую эфектную сяброўку футбаліста — у галасаванні на сайце нямецкага таблоіда Bild прыгажуня адарвалася ад сваіх суперніц больш як на 20%. Дзеля справядлівасці адзначым, што Хабек — былая “сяброўка футбаліста”. Улетку 2006-га паміж дзяўчынай і маладым абаронцам мюнхенскай "Баварыі" Крысціянам Лелем разгарэўся бурны раман, які, зрэшты, нічым сур'ёзным не скончыўся. Неўзабаве пасля разрыву з футбалістам Жанін адправілася для працягу прафесійнай кар'еры ў ЗША.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)