Жана Фрыске

Перш чым трапіць у музычныя хіт-парады і на кінаэкран, у жыцці масквічкі Жаны Фрыске былі спартыўная школа, балетнае вучылішча, а таксама факультэт журналістыкі Маскоўскага дзяржаўнага універсітэта. Упершыню Жана з’явілася на тэлебачанні ў 16 гадоў, калі знялася ў рэкламе пыласосаў і трэнажораў. Магчыма, гэтым бы і зарабляла на жыццё, калі б не выпадковая сустрэча з прадусарам групы “Блестящие”. Папрацаваўшы ў гэтым калектыве, спявачка вось ужо тры гады займаецца уласнай сольнай кар’ерай і здымаецца ў кіно (“Начны дазор”).

Пра сваё асабістае жыццё Жана Фрыске расказваць катэгарчына адмаўляецца. Хаця журналісты прыпісваюць ёй шматлікія раманы, у тым ліку з Сяргеем Амаралавым ("Отпетые мошенники") і Міцем Фаміным з групы "Hi-Fi". Ёсць і яшчэ сакрэты, пра якія Жана не гаворыць. Напрыклад, тое, што вучылася яна ў школе досыць пасрэдна, пра што сведчаць яе былыя настаўнікі. Яны, дарэчы, таксама паведамілі, што сапраўднае прозвішча спявачкі зусім не Фрыске, а Капылова.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 3(1)