З’ехаў ва Украіну адвакат Кацярыны Барысевіч і дыджэяў Перамен

Адвакат шэрагу палітзняволеных Міхаіл Баднарчук у канцы красавіка напісаў заяву з просьбай выключыць яго са складу Мінскай гарадской калегіі адвакатаў і з'ехаў у Кіеў, піша Наша Ніва.

Баднарчук раней працаваў у Следчым камітэце, пасля прыйшоў у адвакатуру

Вось што кажа пра гэта сам Баднарчук.

«Я вырашыў паставіць на паўзу адвакацкую дзейнасць, бо ёй ужо немагчыма займацца так, як я рабіў гэта раней. Па-першае, майго адвакацкага бюро, дзе я працаваў, ужо фактычна няма: адзін партнёр пазбаўлены ліцэнзіі, у другога пэўныя асабістыя праблемы.

Па-другое, на момант майго сыходу ўжо было зразумела, што будуць прыняты змены ў Закон аб адвакатуры і адвакацкай дзейнасці, згодна з якім можна будзе працаваць толькі ў рамках юрыдычных кансультацый і пад яшчэ большым кантролем (а фактычна — кіраваннем) Мінюста, што мяне не задавальняе», — кажа адвакат.

«Калі вярнуся? Адназначнага адказу няма. Ад'езд у любым разе часовы, але дакладных тэрмінаў я сабе не акрэсліваў, гэтак жа як і няма дакладных планаў па далейшай дзейнасці. Будзем лічыць гэта бестэрміновым творчым адпачынкам», — дадаў ён.

Баднарчук вядомы прынцыповай пазіцыяй у адстойванні прынцыпаў законнасці.

Таксама Беларусь нядаўна пакінуў вядомы адвакат Сяргей Зікрацкі — ён далучыўся да каманды Святланы Ціханоўскай.

Оцени статью:
1
2
3
4
5
Средний балл - 4.7 (оценок:18)