Выборы-2020

Здымаў кліпы, хоча быць прэзыдэнтам. Хто такі Сяргей Ціханоўскі

Блогер распавёў пра сваю сям’ю і пра тое, чым зарабляў на жыццё.

Фото Игорь Мелешко

— Мае бацькі вучыліся ў той самай сельскагаспадарчай акадэміі ў Горках, дзе і «гарант», — расказаў Сяргей Ціханоўскі ў інтэрв’ю Радыё Свабода. — Там пазнаёміліся, пажаніліся. Я там і нарадзіўся, але ніколі ня жыў. Сям’я пераехала ў Гомель. Бацька памёр дзесяць гадоў таму. Маці эколягам прапрацавала ўсё жыцьцё, цяпер пэнсіянэрка. Але яшчэ працуе на прадпрыемстве, пэнсія 300 рублёў. Заробак такі ж.

Вучыўся я ў гімназіі фізыка-матэматычнай. Потым на філфаку вучыўся, чамусьці так атрымалася. Пасьля пайшоў працаваць, адкрываў начныя клюбы ў Гомлі і Мазыры. Па 100 чалавек у мяне працавалі. Канцэрты арганізоўвалі, працавалі зь дзяржавай.

Аддзелы культуры ў нас імпрэзы замаўлялі, пастаноўку сцэны. «Агату Кристи» прывозілі, беларускіх усіх артыстаў, «Ляпісаў». Дзесяць гадоў я так працаваў, і ў нейкі момант мне ўсё надакучыла. Па начах трэба на месцы знаходзіцца, там п’яныя, наркаманы, бандыты; мянты, якія як бандыты. А гэта ж канец 90-х — пачатак нулявых.

Тихановский собрал очередь в Слуцке – пришли целыми семьями. И сходил в милицию

Пасьля 2004 году Сяргей Ціханоўскі крыху пасьпеў папрацаваць у кампаніі МТС, у аддзеле маркетынгу. Кажа, што працягвалася гэта прыкладна год, больш ён ня вытрымаў. Пасьля гэтага заняўся рэклямай і кліпамі, адкрыў офісы ў Расеі і ва Ўкраіне.

— Калі ў 2014 годзе ўсё гэта пачалося (канфлікт на ўсходзе Украіны. — РС), мы ўкраінскі офіс закрылі, — прызнаецца Ціханоўскі. — Мы ж тэлевізар у Расеі глядзелі. Думалі, што там сапраўды ўсе ходзяць са свастыкамі. Я быў загіпнатызаваны, баяўся езьдзіць туды. У дадатак там карупцыя страшная была. У Расеі таксама, але меншая. У Беларусі яшчэ меншая. Я маю з чым параўнаць, працаваў у той жа сфэры ў трох краінах. Салёны сотавай сувязі меў таксама ў Беларусі, пяць.

Сям’я мая ў Менску жыве. Я часам кожны тыдзень лётаў на самалёце дадому на выходныя. Увесь сьвет аб’езьдзіў, бо кліенты здымкі замаўлялі. У Пэкіне, у Нью-Ёрку, у Варшаве. Эўрапейскія сталіцы ўвогуле часта.

Кліент замаўляе здымкі кліпу пра тое, што ва ўсіх сталіцах сьвету ёсьць людзі зь яго плястыкавай карткай. Едзем здымаць. Але рэкляма — гэта ўсё падман. У нейкі момант мне таксама надакучыла гэтым займацца. Тым больш прыкладна ў 2015 годзе рынкі сталі падаць, а я такім больш праваслаўным чалавекам стаў. Моцна зьмяніўся, стаў больш думаць пра людзей. Прыяжджаў з-за мяжы, і было з чым параўнаць.

«Кто угодно, но только не Лукашенко»

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 2.3(3)