«Здаецца мне, мощь российского оружия моцна пераацэненая. І яны яшчэ хацелі з NATO ваяваць, клоуны»

Беларускi журналiст – падсумоўвае тыдзень вайны Расеі супраць Украіны.

– Тысячы загінулых салдат (нават па самых стрыманых ацэнках), сотні спаленых танкаў і БТРаў, дзясяткі збітых самалётаў і верталётаў, – пiша Алесь Пiлецкi. – Ніводны буйны горад не ўзяты, пад кантролем толькі адносна невялікія участкі трас ад расейскай і беларускай мяжы.

Адзіны саюзнік як вуж на патэльні уецца, абы сваіх салдат не пусціць на падмогу (насамрэч на мяса, ужо унюхаў, чым запахла). Застаецца толькі бамбіць ракетамі жылыя кварталы Харкава, Марыупаля і Кіева і адцягваць увагу запрашэннем на перамовы ў Белавежскай пушчы.

Гэта канешне толькі тыдзень і яшчэ шмат што можа здарыцца, але здаецца мне, мощь российского оружия моцна пераацэненая. І яны яшчэ хацелі з NATO ваяваць, клоуны.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 4.9(40)