Скандалы

Збітым абаронцам Курапатаў далі вялікія штрафы

Інцыдэнт адбыўся 3 лістапада каля скандальнага рэстарана «Поедем поедим». Падрабязнсьці паведамляе Радыё Свабода.

Дзяніс Урбановіч

У судзе Менскага раёну 4 лістапада праходзяць адміністрацыйныя працэсы адносна абаронцаў Курапатаў, у сувязі з бойкай, што адбылася ля рэстарацыі «Поедем поедим» днём раней.

Першым судзілі Дзяніса Ўрбановіча — лідэра «Маладога фронту». Актывіста прызналі вінаватым у непадпарадкаваньні міліцыі і дробным хуліганстве (арт. 17.1 і 23.4 КаАП РБ), аштрафавалі на 1657 рублёў (65 базавых велічыняў).

Паводле суду, гэта ён учыніў бойку на ўваходзе ў рэстарацыю, крычаў і парушаў грамадзкі парадак. Супраць яго сьведчыла дырэктарка рэстарацыі Сьвятлана Дубкова, ахоўнікі Мікалай Красоткін і Віктар Юневіч (абодва былыя міліцыянты).

Ахоўнікі Мікалай Красоткін і Віктар Юневіч

У Дзяніса Ўрбановіча траўмаваны пазванок шыі, на шыі ў яго накладзены бінт, ён з цяжкасьцю паварочвае галаву. Актывіст сказаў, што ў міліцыі адмовіліся прымаць у яго заяву на дзеяньні АМАПу пры яго затрыманьні.

Пасьля суду над Дзянісам Ўрбановічам судзьдзя Кропачаў разглядзеў справы ягонага брата, Максіма Урбановіча, а таксама актывіста Валера Рабцава. Першаму прызначаны штраф у 510 рублёў (20 базавых), другому — 1020 рублёў (40 базавых).

Супраць іх сьведчылі тыя ж сьведкі, якіх апыталі на працэсе супраць ягонага брата: ахоўнікі і дырэктарка рэстарацыі, а таксама ўчастковы міліцыянт Аляксей Аўчыньнікаў.

Таксама 4 лістапада маюць судзіць актывістаў Віталя Трыгубава. Адміністрацыйны працэс супраць кандыдата ў дэпутаты Зьмітра Казакевіча, як ён сам думае, адбудзецца пазьней у Маскоўскім раённым судзе.

«Штабелямі паклалі на падлогу, білі, тапталі, здымалі на відэа»

Дзяніс Урбановіч не прызнаў віну. Паводле яго, бойку каля ўваходу ў рэстарацыю справакавалі ахоўнікі ўстановы. Урбановіч прасіў дапытаць у судзе супрацоўнікаў АМАП, якія фігуруюць у пратаколе на яго.

Дзеяньні гэтых міліцыянтаў актывіст назваў «злачыннымі» і патлумачыў, што яны зьбівалі яго, «круцілі шыю» ў аўтамабілі, калі везьлі з Курапатаў у пастарунак. Паводле Урбановіча, яны былі не ў адмысловай форме. Судзьдзя Аляксей Кропачаў гэтае хадайніцтва не задаволіў.

Відэа Дзяніса Івашына

На судзе над Валерам Рабцавым сьведкі Мая Навумава і Базыль Гушча далі паказаньні, якія супярэчылі словам аховы рэстарацыі: казалі, гэта ахоўнікі правакавалі актывістаў на бойку, незаконна не пускалі іх на тэрыторыю ўстановы.

Максім Урбановіч абвінаваціў супрацоўнікаў АМАП у нематываваным зьбіцьці затрыманых і бесчалавечным абыходжаньні зь імі.

— Нас штмбелямі паклалі на падлогу аўтамабіля, білі і тапталі нагамі, ды ры гэіым яшчэ абражалі і здымалі ўсё на відэа. Гэта нейкі садызм, — заявіў у судзе Максім Урбановіч.

Судзьдзя Крапачоў на гэта прапанаваў яму паскардзіцца ў пракуратуру. Максім Урбановіч і ягоны брат Дзяніс зьбіраюцца абскарджваць пастановы суду Менскага раёну.

Дзяніс Урбановіч

3 лістапада, неўзабаве пасьля мітынгу ў Курапатах, каля ўваходу ў рэстарацыю «Поедем поедим», якая знаходзіцца побач з народным мэмарыялам, адбылося сутыкненьне пікетоўцаў з ахоўнікамі ўстановы.

Выкліканы адміністрацыяй рэстарацыі нарад міліцыі затрымаў шасьцёх актывістаў і даставіў іх у Бараўлянскае аддзяленьне міліцыі. Актывісты кажуць, што пацярпелі ад ахоўнікаў і што іх таксама білі ў міліцэйскім аўтамабілі.

Старшыня «Маладога фронту» Дзяніс Урбановіч з пастарунку быў адвезены ў бараўлянскі шпіталь, дзе яму аказалі мэдыцынскую дапамогу, а пасьля зноў затрымалі. Тэлефоннай сувязі зь ім пасьля гэтага не было, да суду яны былі ў ізалятары часовага ўтрыманьня.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 2(23)