Скандалы
«Наша Ніва», фоты з сацыяльных сетак

Збілі былога ўдзельніка дзіцячага «Еўрабачання»

Падчас святкавання Новага года Ягору Валчку зламалі нос, выбілі зубы і рассеклі вока.

Удзельнік дзіцячага «Еўрабачання»-2004 ад Беларусі 20-гадовы Ягор Валчок быў збіты ў Мазыры падчас святкавання Новага года.

Па ягоных словах, каля аднаго з забаўляльных цэнтраў пачалася бойка: адна кампанія маладзёнаў стала біцца з другой.

Пацярпелі сем чалавек. Дасталася і Ягору — ён атрымаў некалькі ўдараў і страціў прытомнасць.

У яго выбітыя два зубы, рассечанае вока і зламаны нос.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)