Скандалы
Алесь Пілецкі, Еўрарадыё

Заўзятар падае ў суд на міліцыю

Аматару футбола міліцыянты не далі паглядзець матч больш за год таму. Ён наняў адваката і гатовы сустрэцца з міліцыянтамі ў судзе.

“Я хачу, каб міліцыя вярнула мне грошы за квіток на футбол і за паліва. Я ж прыехаў у Барысаў. Усё за свае грошы. І матч прапусціў. І яшчэ хай выбачацца за свае дзеянні”, — гаворыць Сяргей Бахун.

Гісторыя супрацьстаяння Бахуна з барысаўскай міліцыяй пачынаецца вечарам 26 жніўня 2014 года, калі БАТЭ прымае дома “Слован” з Браціславы. БАТЭ тады выйграе 3:0 і выходзіць у групавы раунд Лігі чэмпіёнаў, але Сяргей Бахун гэтага амаль не бачыць — у сярэдзіне першага тайма яго выводзяць з трыбуны міліцыянты і трымаюць амаль да канца матча ў “апорцы” стадыёна.

“Трымалі для таго, каб начальнік змог прыйсці і правесці гутарку. Прыйшоў недзе праз гадзіну — маёр Вячаслаў Паўлавец. Сказаў, што на маім шаліку “Пагоня”, гэта незарэгістраваная сімволіка...”

Цалкам артыкул чытайце тут

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)