Общество

Затрыманых па справе «Нашай Нівы» прызналі палітвязнямі

Пра гэта гаворыцца ў супольнай заяве праваабаронцаў.

Галоўны бухгалтар Вольга Раковіч, рэдактар часопіса «Наша гісторыя» і дзіцячых «Дуду» і «Асцярожна: дзеці!» Андрэй Дынько, галоўны рэдактар «Нашай Нівы» Ягор Марціновіч і кіраўнік аддзелу рэкламы і маркетынгу газеты Андрэй Скурко. Ілюстрацыя Радыё Свабода

У супольнай заяве праваабарончых арганізацый гаворыцца, што «дзеянні ў дачыненні да супрацоўнікаў выданняў «Наша Ніва» з’яўляюцца працягам мэтанакіраванай палітыкі ўладаў па абмежаванні распаўсюду непадцэнзурнай інфармацыі ў краіне і працягам наступу на свабоду слова».

Праваабронцы нагадваюць, шт пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года ў Беларусі заблакаваныя дзясяткі грамадска-палітычных сайтаў і сайтаў медыя, шэраг друкаваных выданняў вымушаныя былі спыніць выхад, журналісты і супрацоўнікі медыясектара Беларусі знаходзяцца ў зняволенні.

— Улічваючы дадзеныя акалічнасці, мы прыходзім да высновы, што рэальнымі падставамі крымінальнага пераследу Ягора Марціновіча, Андрэя Скурко, Вольгі Раковіч, Андрэя Дынько з’яўляюцца палітычныя матывы, скіраваныя на спыненне ці змяненне характару іх публічнай супольнай дзейнасці дзеля законных мэтаў у складзе рэдакцыі «Нашай Нівы» ў сувязі з негвалтоўным ажыццяўленнем свабоды выказвання меркаванняў і распаўсюду інфармацыі, — гаворыцца ў супольнай заяве.

Нагадаем, што раніцай 8 ліпеня супрацоўнікі сілавых структур прыйшлі з ператрусамі ў рэдакцыю, да журналістаў і рэдактараў выдання «Наша Ніва». У той самы дзень сайт газеты быў заблакаваны. Чатыры супрацоўнікі рэдакцыі былі затрыманыя. Яны па-ранейшаму застаюцца ў ізалятары.

Па дадзеных БАЖ на раніцу 12 ліпеня ў Беларусі 29 прадстаўнікоў медыя знаходзяцца ў зняволенні.

Па стане на 12 ліпеня ў Беларусі прызнаныя палітычнымі вязнямі 545 чалавек.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 5(8)