Политика
Анастасія Зелянкова

Затрыманых ля Баранавіцкага суда вярнулі на месца. Каб судзіць

У Баранавіцкім судзе будуць судзіць тых, каго затрымалі зраніцы ля будынка гэтага ж суда. Больш за 20 чалавек, з ліку тых, хто прыйшоў падтрымаць актывіста “Маладога фронта” Яраслава Грышчэню, справа якого разбіраецца сёння ў судзе, былі схоплены міліцыянтамі і адпраўлены ў адзяленне.

— Зараз іх зноў прывезлі да суда, — расказаў “Салідарнасці” палітык Вячаслаў Сіўчык. — Праўда, для таго, каб судзіць ужо іх саміх.

Сярод тых, хто быў затрыманы, лідэр “Маладога фронту” Павел Севярынец, а таксама актывісты Зміцер Федарук, Іван Шыла і Таццяна Буланава, карэспандэнт Радыё Свабода Севярын Квіткоўскі, фотакарэспандэнты агенцтва “Франс прэс” Віктар Драчоў і агенцтва “Ройтэрс” Васіль Фядосенка і яшчэ каля 20 чалавек.

Вядома, што журналістаў адпусцілі, загадзя склаўшы на іх пратаколы. Астатнія затрыманыя прадстанут перад судом.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)