Общество

Затрыманы Пётр Будзько — былы падпалкоўнік міліцыі

Раней яго пазбавілі звання праз палітычныя погляды.

Пётр Будзько быў затрыманы 20 жніўня ў Іўі, Гродзенскай вобласцi, на працоўным месцы: там, дома і на лецішчы праведзеныя вобшукі, вынятая тэхніка, паведамляе Вясна.

Былы падпалкоўнік міліцыі, меркавана, зараз знаходзіцца ў гродзенскім КДБ.

Ён адслужыў у міліцыі больш за 20 гадоў. Пачынаў з ДАІ, працаваў у розных раёнах вобласці, а скончыў у Карэлічах у якасці намесніка начальніка РАУС. У снежні 2020 года Пётр Будзько адседзеў 32 сутак па артыкуле 23.34 КаАП.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 1.4(28)