Скандалы

Затрыманы кіраўнік «Прыёрбанка» Сяргей Касцючэнка

Банкіра «запрасілі ў КДБ і не выпусцілі».

Як стала вядома «Нашай Н*ве», на пачатку тыдня спецслужбы затрымалі Сяргея Касцючэнку — кіраўніка «Прыёрбанка» з аўстрыйскім капіталам.

— Запрасілі ў КДБ, а назад не выпусцілі, — паведамілі выданню крыніцы.

Вядома, што фармальнай падставай для арышту стала нібыта наяўнасць нейкіх падатковых праблем у ІТ-кампаніі, дзе Касцючэнка саўладальнік.

Але ў банкірскіх колах звяртаюць увагу на палітычны характар справы. Меркаванай сапраўднай прычынай затрымання лічыцца занадта самастойная пазіцыя Касцючэнкі ў бягучых эканамічных абставінах і нежаданне ахвяраваць рэсурсамі банка па ўказцы кабінетных камандзіраў.

Касцючэнка — надзвычай аўтарытэтны чалавек у беларускім банкаўскім і бізнэс-асяродках. З дапамогай яго здольнасці ўбачыць правільныя кірункі інвестыцый у краіне вырасла мноства паспяховых бізнэсаў.

Палова акцый «Прыёрбанка» належыць аўстрыйскаму Raiffeisen. Касцючэнка з'яўляўся старшынёй Праўлення «Прыёрбанка» з 1990 года.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 3(21)