Затрыманы галоўны рэдактар «Нашай Нівы»
«Наша Ніва» паведаміла пра затрыманне галоўнага рэдактара Ягора Марціновіча.
Ён вяртаўся на ўласным аўтамабілі дахаты пасля асвятлення акцыі пратэсту ў раёне ўніверсама «Рыга» ў Мінску. Па дарозе завёз у рэдакцыю калегу-рэпарцёра Змітра Панкаўца. Пасля гэтага сувязь з Марціновічам знікла, ён даслаў эсэмэску SOS.
Праз дзве гадзіны пасля гэтага рэдактар даслаў яшчэ адну СМС - што знаходзіцца ці то ў Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў, ці то ў Партызанскім РУУС, не можа вызначыць па мясцовасці.
«Наша Ніва» звярнулася да прэс-сакратара МУС Чамаданавай. Яна паабяцала перадаць інфармацыю пра затрыманне Марціновіча ў тры, па яе словах, месцы, куды звозілі затрыманых учора. Прайшло сем гадзін пасля затрымання, але інфармацыі ад рэдактара па-ранейшаму няма.
Оцените статью
1 2 3 4 5Читайте еще
Избранное