Политика

Затрыманы Франак Вячорка і некалькі ўдзельнікаў акцыі салідарнасці 21 снежня

Супрацоўнікі міліцыі затрымалі 29 снежня моладзевых актывістаў Франака Вячорку, Антона Койпіша, Андруся Крэчку і дзяўчыну, прозвішча якой пакуль невядомае. Іх абвінавацілі ва ўдзеле ў акцыі 21 снежня.

Як паведамляе spring96.org, Франак Вячорка быў адным з арганізатараў акцыі салідарнасьці з арыштаванымі ў спэцпрыёмніку на завулку Акрэсціна.

Затрыманы даставілі ў Маскоўскі РАУС, а пасля адвезлі на Акрэсціна. 30 снежня іх чакае суд.