Общество

Затрыманы дзіцячы пісьменнік Уладзімір Ягоўдзік. Ён ішоў карміць качак

Затрыманне адбылося ў нядзелю, 27 снежня, з 16.15 да 17.15 у раёне вуліцы Лесі Ўкраінкі — Пераможцаў — набярэжная Свіслачы.

Уладзімір Ягоўдзік

Як паведаміў мастак-ілюстратар Павел Татарнікаў, Уладзімір Ягоўдзік пайшоў з хаты з батонам пад пахаю, па сваёй звычцы карміць качак на рэчку.

— Можа, хто быў сведкам. Гэтую ноч Уладзімір Іванавіч быў у Цэнтральным РУУСе, сёння нібы прызначаны суд па скайпе. Артыкул абвінавачвання і абставіны невядомыя, — напісаў Татарнікаў.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 1.5(24)