Скандалы
Зміцер Панкавец, Ірына Арахоўская, Наша Ніва

Затрыманы Андрэй Комлік вырабляў з жонкай вопратку ў нацыянальным стылі

Яго ўзялі, калі выносіў смецце.

Андрэй Комлік-Ямацін — сярод тых дзесяці чалавек, што затрыманыя спецслужбамі па справе «баевікоў з-пад Асіповіч». Ён родам з Барысава. Па адукацыі — інжынер. У войску не служыў, у сілавых структурах не працаваў.

«Пайшоў а 20:30 выносіць смецце, болей яго не бачыла, — плача жонка Андрэя Анастасія Комлік-Ямаціна. — Паведамілі, што ён знаходзіцца ў СІЗА КДБ. Назвалі артыкул, па якім праходзіць, я такім стане была, што адразу не запомніла».

У пары ёсць малое дзіцё — сыну Васілю адзін год і два месяцы.

Андрэй і Анастасія Комлікі займаліся вырабам адзення ў нацыянальным стылі пад маркай Terram album. «Гэта я пачынала, вышывала ад рукі, а потым Андрэй далучыўся, ён больш на машынцы вышывае», — расказвае Анастасія.

Класковский – о ночном «хапуне»: «Экстремизма в Беларуси днем с огнем не сыщешь, поэтому поднимают старые досье»

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)