Затрыманьні ў Салігорску ля помніку Леніну

Група маладафронтаўцаў разгарнула расьцяжку з надпісам “Камунізм – пад трыбунал” ў момант, калі кіраўніцтва салігорскага выканкаму ўскладала кветкі да помніку Леніну.

Затрыманых братоў Ільлю ды Івана Шылаў, а таксама Хрысьціну Самойлаву завезьлі ў райаддзел міліцыі. Усе трое непаўналетнія. На знак салідарнасьці з затрыманымі група моладзі зладзіла акцыю ля будынку міліцыі.

Да помніку Дзяржынскаму ўсклалі вянок з калючага дроту са стужкай з надпісам “Ахвярам палітычных рэпрэсіяў. 1917-1991. 1994-2007”.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)