Затрыманая здымачная група «Белсату» (відэа, дапоўнена)
У Менску каля ДК «Чыгуначнікаў» затрыманая здымачная група тэлеканалу «Белсат» Любоў Лебедзева і Алесь Любянчук.
Журналісты бралі інтэрвію ў дырэктара грамадзкай ініцыятывы «Плятформа» Андрэя Бандарэнка, паведамляе Радыё Свабода.
Супрацоўнікі міліцыі не прадставіліся. У службовую форму быў апрануты толькі адзін зь іх. Алесь паспеў сказаць праз тэлефон, што іх вязуць у міліцыю Ленінскага раёну.
Пра гэта паведаміў прадстаўнік Беласату Міхась Янчук.
Відэа, якое пасьпеў зьняць Андрэй Бандарэнка:
Пазней Любоў Лебедзеву і Алеся Любянчука адпусьцілі зь міліцыі Кастрычніцкага раёну, узяўшы тлумачэнні. Але абяцалі «працяг».
Читайте еще
Избранное