Общество

Затрымалi двух удзельнікаў Вольнага хору – забралі са сваіх працоўных месцаў у Філармоніі

У сераду ранiцай прадстаўнікі сілавых структур затрымалi артыста камернага хора Дзяніса Іванова і віялэнчэліста Аляксандра Сердзюкова.

Іх павезлі ў Савецкі РУУС, паведамляе tuzinfm.by. Артысты былі удзельнікамі акцый з Вольным хорам.

Нагадаем, напярэдадні былі затрыманыя дырыжоры Таццяна Галуза i Галіна Казіміроўская.