Общество

Затрымалі былую кандыдатку ў дэпутаты, якая гадуе траіх прыёмных дзяцей

Пра затрыманьне 8 ліпеня паведаміў тэлеграм-канал «Боровляны ИНФО», а сёньня гэтую інфармацыю пацьвердзілі крыніцы Свабоды.

У доме Марыі Вайтовіч у пасёлку Вопытны Бараўлянскага сельсавету ў Менскім раёне супрацоўнікі КДБ правялі ператрус і забралі тэхніку.

Марыя Вайтовіч удзельнічала ў мясцовым грамадзкім жыцьці (суботнікі, дзіцячыя пляцоўкі і іншыя ініцыятывы). Яна гадуе траіх непаўналетніх прыёмных дзяцей. Месяц таму яна была на сустрэчы з старшынёй Савету Рэспублікі Натальляй Качанавай, якая прыяжджала ў Бараўляны.

Як піша «Боровляны ИНФО», тады Качанава казала, што трэба было б больш такіх неабыякавых грамадзян, як Марыя Вайтовіч, а цяпер яе падазраюць у «сувязі з тэрарыстычнай ячэйкай».

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 1(14)