Экономика

Заснавальнік IT-кампаніі назваў заробкі маладых спецыялістаў

Заснавальнік IT-кампаніі Andersen Аляксандр Хоміч лічыць, што паводле пакупніцкай здольнасьці беларускі праграміст можа дазволіць сабе столькі ж, колькі нямецкі ці францускі.

Аляксандр Хоміч

Бізнэсовец у інтэрв'ю Радыё Свабода распавёў пра сярэдні заробак у ягонай кампаніі. Хоміч кажа, што ён дастаткова высокі, але цуд IT здараецца не адразу.

— Ён адбываецца, калі ты дакажаш сваю эфэктыўнасьць. Малады спэцыяліст прыходзіць да нас на заробак 600 беларускіх рублёў. На працягу дастаткова кароткага прамежку часу заробак павялічваецца ўтрая. Малады спэцыяліст, які адпрацаваў год, можа атрымліваць каля 1500-2000 беларускіх рублёў. Далей карʼера разьвіваецца ў адпаведнасьці з талентам і працавітасьцю чалавека.

Заробкі могуць быць дастаткова вялікія, яны — сусьветнага ўзроўню. Паводле пакупніцкай здольнасьці беларускі праграміст можа дазволіць сабе столькі ж, колькі нямецкі ці францускі. Візуальна заробкі, якія атрымліваюць у заходняй Эўропе ці ЗША, вышэйшыя. У Каліфорніі спэцыялісты такога ж узроўню, як у нас, могуць атрымліваць да 10 тысяч даляраў у месяц, 120 000 даляраў у год. Але кошт тавараў і паслугаў там значна вышэйшы, падаткаў больш, і маючы такі заробак, ён можа жыць небагата.

IT усталявала па ўсяму глобусу аднолькавы заробак за працу ў адпаведнасьці з эканамічным разьвіцьцём, колькасьцю падаткаў і коштамі на ўнутраным рынку тавараў і паслугаў у краіне, у якой знаходзіцца распрацоўка.

Калі мы паглядзім на іншыя сэктары эканомікі, многія нам падаюцца крыху несучаснымі. Прадукцыя спажываецца на ўсходзе — у Расеі, Казахстане, і яе вельмі складана «сасватаць» на заходнім рынку. А ў IT 96 працэнтаў экспарту ў нашай краіне ідзе ў ЭЗ і ЗША. У адным выпадку вынікі працы (ня буду крыўдзіць іншыя галіны) не выглядаюць модна і сучасна, а ў нашай сфэры рэальна стаіць чарга, каб купіць мазгі, паслугі нашых хлопцаў. Ня дзіўна, што IT у нашай краіне расьце на радасьць і на зайздрасьць.

Можна сказаць, што гэтая галіна пэўным чынам датуецца. Удзел у Парку высокіх тэхналёгій дае кампаніям, якія там знаходзяцца, падатковыя льготы. Гэта магчымасьць для кампаній, якія ня маюць прадстаўніцтва ў Беларусі, прыехаць сюды і мець больш высокі прыбытак, чым у сваёй краіне. Дзякуючы гэтым умовам Беларусь вылучаная на постсавецкай прасторы як краіна, у якой галіна IT прадстаўленая і разьвіваецца лепей. Калі б гэтага не было, было б ня так ярка, але ўсё роўна было б.

Фраза дня. «Если бы не ПВТ, то экономика Беларуси сейчас бы не росла, а падала»

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 2.7(10)