Заробак 500 даляраў дадуць, але 450 адразу адбяруць

Эканаміст Міхаіл Залескі лічыць, што такім шляхам будзе выконвацца «абяцаньне правадыра».

Ад 17 тра ў ня ў Беларусі павялічаныя кошты закупу на асноўныя прадукты харчаваньня: хлеб, малако й мяса. Найбольш падаражэла мяса — адразу на 35 працэнтаў. Гэта значыць, што пасьля дадатковых нацэнак у гандлі кіляграм якаснай сьвініны й ялавічыны будзе каштаваць звыш 100 тысяч рублёў.

Пракамэнтаваць сытуацыю «Свабода» запрасіла незалежнага эканам і ста Міхаіл а Залеск ага :

-- Наш народ цяпер у стане пэрманэнтнай дэпрэсіі. Людзі ўсё яшчэ спадзяюцца на зьніжэньне цэнаў, а ўрад робіць наадварот — падвышае іх… Чаму? І на гэта ёсьць адказ — „правадыр паабяцаў сярэдні заробак у 500 даляраў“.

І тое, што адбываецца цяпер у Беларусі, змушае меркаваць, што Лукашэнка выконвае сваё абяцаньне. То бок трэба гэты заробак даць, але адразу 450 даляраў адабраць. Такім чынам улада створыць патрэбны ёй балянс: заробленыя грошы будуць сыходзіць на харчы, а не на запас у канвэртаваныя даляры…

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)