Запрашаем на прэзентацыю кнігі Анатоля Тараса «Сейбіты беларушчыны»

Гісторык Анатоль Тарас падрыхтаваў новую кнігу пра выбітных дзеячаў беларускай культуры.

Кнігу склалі 13 эсэ, прысвечаныя людзям, якія працавалі на ніве беларушчыны ў ХХ стагоддзі. Сярод іх:

Ігнат Канчэўскі: Шукальнік беларускага шляха.

Вацлаў Ластоўскі: Вяшчун крывіцкай культуры.

Аркадзь Смоліч: Найлепшы знаўца беларускай зямлі.

Ян Булгак: Вялікі майстра фатаграфіі.

Уладзімір Тэраўскі: Пакуль песня жыве беларуса, жыве беларускі народ.

Янка Купала: Прарок беларускага народа.

Віктар Сташчанюк: Мастак, улюбёны ў свой край.

Кастусь Тарасаў: Знаўца і настаўнік айчыннай гісторыі.

Аляксей Карпюк: Нястомны змагар за праўду.

Анатоль Грыцкевіч: Лідар беларускай гісторыяграфіі.

Яўген Кулік: Рыцар сваёй Айчыны.

Язеп Юхо: Прапагандыст нацыянальнай гісторыі.

Міхась Біч: Гісторык, непажаданы для службоўцаў.

— Унёсак гэтых асоб у скарбонку беларускай культуры цяжка недаацаніць, — адзначае Анатоль Тарас. — Дзякуючы іх працы на ніве беларушчыны жыве сёння наша краіна, жыве Беларусь.

Прэзентацыя кнігі адбудзецца 5 лістапада ў Прэс-клубе (вул. Веры Харужай, 3-601). Пачатак а 17:00. Уваход вольны.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 5(9)