Общество

Анастасія Васільчук, Новы час

Заплаці і пратэстуй, каб ніхто не бачыў

Напрыканцы студзеня набылі моц змены ў закон «Аб масавых мерапрыемствах», а гэта значыць, што ўжо сем месяцаў беларусы пратэстуюць па новых правілах. Але ці сталі людзі больш свабодна выказваць сваё меркаванне?

Мітынг-канцэрт на «Дзень Волі» ў Кіеўскім скверы 24 сакавіка 2019-uf. Фота «Вясна»

Што змянілася і як было раней?

Цяпер закон «Аб масавых мерапрыемствах» прадугледжвае паведамляльны парадак правядзення статычных мірных сходаў (на шэсце, як і раней, трэба браць дазвол) у заканадаўча вызначаных месцах.

Раней, каб правесці мерапрыемства нават у дазволеным месцы, трэба было падаваць заяву ў выканкам і чакаць адказу: дазволяць мерапрыемства ці не. Падстаў, каб адмовіць заяўнікам, знаходзілася шмат, прычым самых розных. Зараз трэба не пазней чым за 10 дзён паведаміць пра жаданне правесці акцыю.

Праўда, улады ўсё роўна могуць яе забараніць па дзвюх прычынах: калі заяўка складзеная неналежным чынам, або калі нехта ўжо заявіў мерапрыемства ў гэтым месцы ў той жа час. Дарэчы, адмовіць па другой прычыне амаль немагчыма, улічваючы, наколькі бязлюдныя дазволеныя месцы.

Напрыклад, у Мінску зараз існуе шэсць пляцовак, дзе можна зладзіць акцыю, не пытаючыся дазволу. Усё гэта — скверы і паркі, што знаходзяцца далёка ад цэнтру горада, і таму мітынг ці пікет у такіх месцах заўважыць мінімальная колькасць людзей.

Савет міністраў зацвердзіў агульны парадак аплаты паслуг міліцыі па ахове грамадскага парадку, выдаткаў на медычнае абслугоўванне і на прыборку тэрыторыі пасля правядзення масавых акцый.

Пасля атрымання дазволу (або пры адсутнасці забароны) на правядзенне акцыі арганізатар павінен заключыць дамовы з міліцыяй, хуткай дапамогай і «Зелянбудам».

Працяг артыкула чытайце тут

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 3.7(3)