Запавет Генадзя Грушавога
Памёр вялікі беларус. 28 студзеня сышоў у лепшы свет Генадзь Грушавы. Ён пакінуў свайму сябру Марату Гаравому (журналісту «Новага часу») свой запавет беларускаму грамадству. Запавет Генадзь Грушавы прасіў апублікаваць пасля свайго сыходу.
Мы выконваем яго просьбу:
«Калі амаль пяць гадоў таму я даведаўся, што ў мяне лейкемія, — парушэнне структуры ДНК — я сказаў сабе: мне ў жыцці пашанцавала, бо я памру ад таго, з чым змагаўся ўсё жыццё. Але я не дам Чарнобылю аніякіх шанцаў. Я хацеў бы скончыць жыццё на той бойцы, у якую ўступіў 26 красавіка 1986 года і на якой знаходжуся апошнія 27 гадоў. Я з тымі, для каго працаваў пасля Чарнобыля. Мой сыход — лагічнае завяршэнне майго жыцця. Такі сыход дараваны мне Богам і лёсам. І я ўспрымаю яго як салдат на вайне, бо лепш загінуць падчас атакі на фронце, чым ад малярыі ў тылу.
Быць можа сваім лёсам я каго-небудзь пераканаю, што ў Беларусі няма будучага, калі ігнаруюцца наступствы Чарнобыля. Нельга спадзявацца, што ад гэтай трагедыі можна схавацца ці ўцячы. Вось чаму дзяржава павінна займацца Чарнобылем самым сур’ёзным чынам. Толькі тады нацыя мае нейкую надзею на выратаванне. У свой час я змагаўся за постчарнобыльскую Беларусь. А сёння палова Еўропы змагаецца за мяне. Еўрапейцы даюць мне тыя лекі, якія я не мог даць хворым беларусам. І гэты аванс я павінен адпрацаваць напоўніцу…»
***
Гэты цудоўны чалавек і грамадзянін, які абараняў нас і нашых дзетак ад Чарнобыльскай навалы, пакінуў пасля сябе светлую памяць амаль у кожнай беларускай сям’і...
Шчырыя спачуванні родным і сваякам...
Оцените статью
1 2 3 4 5Читайте еще
Избранное