Общество

«Замест галандскай бульбы ў «Прэстане» замовіць пару кіло ў бабы Галі»

Прыхільнікі філасофіі посткансьюмэрызму – імкнуцца звярнуць увагу на праблему залішняга спажывання.

Посткансьюмэрысты называюць свой рух аднаўленнем гуманізму, з яго верай у тое, што чалавек – гэта не тыя рэчы, якія ён купляе, спажывае і якімі валодае. Посткансьюмэрызм заклікае да асабістай грамадзянскай адказнасці ў свеце камерцыі, да свабоднага выбару, сапраўды свабоднага, а не навязанага рэкламай.

Гэтая ідэя нарадзілася з праблемы залішняй вытворчасці. Годзе ўжо ствараць камп’ютары, мабілкі ды плюшавых мядзведзяў – іх і так дастаткова на Зямлі. Кожны можа забяспечыць свае першасныя патрэбы сам. Менш карпарацыяў – больш малых фермерскіх гаспадарак. Выглядае на тое, што беларусы з аграгарадкамі і трыма відамі малака ў краме ўдала абмінулі стадыю дзікага капіталізму, трапіўшы адразу ў пасляспажывецкае грамадства.

Прынцыпы посткансьюмэрызму

1. Сачы за сваім бюджэтам

Кожны раз, набываючы неабавязковыя тавары, ты спансуеш карпарацыі, з якіх нажываюцца асобныя палітыкі. Ці варта было на апошнія зберажэнні купляць тыя «Гарызонты» ў «Кароне» і цягнуць паюзаныя аўто з Літвы? Каму ад гэтага лепш?

2. Купляй лакальна

Заходнія актывісты раяць ігнорыць вялікія сеткавыя гіпермаркеты і падтрымліваць лакальныя крамы на раёне. Мы прапаноўваем замест галандскай бульбы ў «Прэстане» замовіць пару кіло ў бабы Галі. Назад – да Камароўкі!

Працяг артыкула чытайце тут

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)