Загінула ў ДТЗ жонка беларускага паэта Алеся Бадака
26 сакавіка на тэрыторыі Дзяржынскага раёна адбылася аварыя — аўтамабіль Hyundai Accent з'ехаў у кювет і сутыкнуўся з дрэвам.
Як аказалася, за стырном была 51-гадовая фотамастачка Жанна Бадак — жонка беларускага паэта, дырэктара выдавецтва «Мастацкая літаратура» Алеся Бадака.
Ад атрыманых цялесных пашкоджанняў яна памерла на месцы, паведамляе «Наша Ніва».
Фота з сайта mlyn.by
Оцените статью
1 2 3 4 5Читайте еще
Избранное