Общество

Загінула паэтка Тацяна Сапач, Сяргей Дубавец моцна траўмаваны (дабаўлены фота)

Сяргей Дубавец і Тацяна Сапач трапілі ў аўтакатастрофу. Аварыя здарылася на тэрыторыі Літвы ўначы на 28 сьнежня. Сям'я вярталася ад дачкі, якая нядаўна нарадзіла ім унучку.

Як расказала БелаПАН сястра Сяргея Алена Дубавец, ДТЗ адбылося на тэрыторыі Літвы, у 100 кіламетрах ад Вільнюса, прыкладна ў 22.00. Сяргей і Тацяна ехалі ў Вільню з Мінска, дзе гасцявалі ў дачкі і ўнучкі, якая нядаўна нарадзілася. За рулём машыны знаходзіўся Дубавец, жонка сядзела побач. Аўтамабіль рухаўся на невялікай хуткасці, прыкладна 80 км/гадз, але з-за галалёду яго занесла на сустрэчную паласу, дзе адбылося сутыкненне з грузавіком. Тацяна загінула, Сяргей моцна траўмаваны, але, паводле слоў сястры, цяпер знаходзіцца дома, у Вільнюсе.

Тацяна Сапач – паэтка, журналістка, перакладчыца. Нарадзілася 26 жніўня 1962 году ў вёсцы Маркава (Маладэчанскі раён), скончыла журфак БДУ. Працавала на Берасьцейскай і Гомельскай тэлестудыях (1982-87).

Заснавальніца і аўтарка культуралагічнай праграмы «Альбаросіка» на Беларускім радыё (1987-89), супрацоўніца радыё «Балтыйскія Хвалі» (2000-2001), адная з аўтарак перадачы «Палітычная геаграфія» на Радыё Свабода (з 2005), рэдактарка і аўтарка праграмы «Віленскі сшытак» на Літоўскай нацыянальнай тэлевізіі (з 1991), аўтарка літаратурных перакладаў зь літоўскай і польскай моваў. Жыве ў Вільні.

У 1992 годзе выйшаў зборнік паэзіі «Восень», у 2008 – «Няхай не пакіне нас восень / Do not abandon us, Autumn».

Яе вершы перакладаліся на ангельскую, літоўскую, расейскую, польскую мовы. У альманаху «Словы і фарбы» дэбютавала як перакладчыца літоўскай паэзіі.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)