Профсоюзы
Анастасія Зелянкова

Загадкi Скарыны

У панядзелак, 24 кастрычніка, у Мінску дэманстраваліся копіі знойдзеных у Герліцы кніг Бібліі Скарыны. Іх прывёз у сталіцу кансультант цэнтра моўнай падрыхтоўкі Міністэрства замежных спраў Германіі Норберт Рандаў.

Да гэтага часу вядомыя 22 кнігі Бібліі Скарыны. Па ўсім свеце іх налічваецца 269 экземпляраў. — Я б не стаў перабольшваць значэнне гэтай знаходкі, — распавёў “Салідарнасці” беларускі вучоны і літаратар Адам Мальдзіс. — Новых кніг Бібліі Скарыны ў Герліцы, на жаль, не знайшлі — усе тыя тэксты вядомыя нам і ўвайшлі ў 3-томны збор, выдадзены яшчэ ў 1987-1989 гадах. Тым не менш кожны экземпляр каштоўны хаця б тым, што нясе новыя факты. Напрыклад, у герліцкіх кнігах гравюра з партрэтам Скарыны адрозніваецца ад кананічнай: на ёй няма мухі, не пазначаныя ініцыялы рэзчыка па дрэве. Гэта спара-джае новыя загадкі, якія па-трабуюць свайго адказу. Знойдзеныя кнігі і далей будуць захоўвацца ў герліцкай бібліятэцы. Размова пра тое, каб перадаць іх нашай краіне, пакуль не ідзе. Аднак Адам Мальдзіс не выключае магчымасці абмену скарынаўскіх выданняў, напрыклад, на кнігі, прывезеныя з Германіі ў якасці трафеяў пасля другой сусветнай вайны.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)