Задуменны Лукашэнка і Коля на Годзе Алімпіяды ў Сочы
7 лютага ў Сочы адсвяткавалі год з пачатку ХХІІ Зімовых Алімпійскіх Гульняў, што прайшлі ў Расіі з 7 па 23 лютага 2014 года.

Фота кremlin.ru
У суботу ў Сочы, у палацы зімовага спорту «Айсберг», прайшло святочнае лядовае шоу «Год пасля Гульняў», якое наведалі прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін, кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка, прэзідэнт Кіргізіі Алмазбек Атамбаеў, старшыня ўрада Расіі Дзмітрый Мядзведзеў, міністр спорту Расіі Віталій Мутко, старшыня Каардынацыйнай камісіі Міжнароднага алімпійскага камітэта Жан-Клод Кілі, выканаўчы дырэктар Алімпійскіх Гульняў МАК Жыльбэр Фелі, паведамляе прэс-служба кіраўніка Расіі.
Як паведамілі ў панядзелак, 2 лютага, афіцыйныя беларускія СМІ Аляксандр Лукашэнка знаходзіцца з кароткатэрміновым адпачынкам у Сочы. Пазней з'явілася інфармацыя, што ў нядзелю, 8 лютага, плануецца яго сустрэча з Уладзімірам Пуціным.
Читайте еще
Избранное