Общество

Юры Глушакоў, Новы час

Забытая рэвалюцыя. Як гамельчукі і гродзенцы дапамагалі цара зрынуць

Улетку 1905 года, 115 гадоў таму, мяцежныя матросы захапілі карабель імператарскага флоту «Пацёмкін-Таўрычаскі».

Фота ytimg.com

У свой час паўстанне на браняносцы «Пацёмкін» было культавай падзеяй. Адзін фільм Сяргея Эйзенштэйна, зняты ў 1925 годзе, чаго варты: кінастужка пра мяцежны браняносец шэсць разоў прызнавалася адным з найлепшых фільмаў усіх часоў і народаў.

Але цяпер гэты юбілей прайшоў незаўважана. А дарма. На самай справе, падзеі пачатку мінулага стагоддзя павінны быць расчышчаныя ад міфаў — як старых, так і новых. Сярод найноўшай міфалогіі — «Расія, якую мы страцілі».

Кансерватыўная прапаганда Расіі імкнецца адлюстраваць Расійскую імперыю як нейкі патрыярхальны рай, дзе юнкеры і іншая «эліта» бавілі час на балях, у той час як шчаслівыя лёкаі хрусцелі французскай булкай. Рэальнасць «турмы народаў» была вельмі далёкая ад лубачных малюнкаў…

1905 год пачаўся з крывавых падзей на Палацавай плошчы Пецярбурга. Царскія войскі стралялі ў мірную дэманстрацыю з абразамі, дазволеную пецярбургскім гарадскім кіраўніком Іванам Фулонам. Тысячы забітых і параненых пакрылі вуліцы сталіцы Расійскай імперыі. У адказ па ўсёй краіне пачалася рэвалюцыя.

Цалкам артыкул чытайце тут

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 3(4)